International Tennis Fediration  Tennis Europe ATP WTA Davis Cup BNP ParibasFed Cup BNP Paribas
RU
Мы в социальных сетях
  • VTB KREMLIN CUP | АТР 250
    10627 Беларусь И.Ивашко (- АТР)
    Испания П.Мартинез (97 АТР)
    675 Аргентина Г.Пелла (149 АТР)
    Сербия Л.Джере (356 АТР)

    1:42 18.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    62665 Беларусь Виктория Азаренко (32 WTA, 27)
    727 Испания Паула Бадоса (27 WTA, 21)

    3:04 16.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    763 Беларусь Виктория Азаренко (32 WTA, 27)
    536 Латвия Елена Остапенко (29 WTA, 24)

    2:20 15.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    66 Беларусь Виктория Азаренко (32 WTA, 27)
    24 США Джессика Пегула (24 WTA, 19)

    1:34 13.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    66 Беларусь Виктория Азаренко (32 WTA, 27)
    43 Беларусь Александра Саснович (100 WTA)

    1:31 12.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    23 Беларусь А.Саснович (59 WTA)
    Норвегия У.Эйкери (83 WTA)
    66 Чехия Б.Крейчикова (1 WTA, 1)
    Чехия К.Синякова (2 WTA, 1)

    1:03 10.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    67 Беларусь Виктория Азаренко (32 WTA, 27)
    45 Чехия Петра Квитова (11 WTA, 7)

    1:49 10.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    67 Беларусь Александра Саснович (100 WTA)
    45 Румыния Симона Халеп (17 WTA, 11)

    1:38 10.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    66 Беларусь А.Саснович (59 WTA)
    Норвегия У.Эйкери (83 WTA)
    14 США К.Скотт (1031 WTA, WC)
    США Р.Брантмейер (1454 WTA, WC)

    1:03 09.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    37 Беларусь Виктория Азаренко (32 WTA, 27)
    05 Польша Магда Линетт (54 WTA) Ret.

    1:19 08.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    42 Беларусь Александра Саснович (100 WTA)
    66 Великобритания Эмма Радукану (22 WTA, WC, 17)

    1:25 08.10.2021

  • BNP Paribas Open | ATP 1000
    33 Беларусь Егор Герасимов (101 ATP)
    66 США Кристофер Юбэнкс (194 АТР, Q)

    1:02 08.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    66 Беларусь Александра Саснович (100 WTA)
    40 Колумбия Мария Камилия Осорио Серрано (71 WTA)

    1:34 06.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    33 Беларусь Ольга Говорцова (138 WTA, 13)
    66 Казахстан Зарина Дияс (108 WTA, 6)

    1:11 05.10.2021

  • BNP Paribas Open | WTA 1000
    636 Беларусь Ольга Говорцова (138 WTA, 13)
    162 Япония Мае Хиби (190 WTA)

    1:45 04.10.2021

Главная / / /ЗВЯЗДА | 16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: "На корце сяброў няма"
07.12.2020

zviazda.by
Опубликовано: 5 декабря 2020

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: На корце сяброў няма 

Дар'я Хамуцянская — 16-гадовая тэнiсiстка, якая рыхтуецца заявiць аб сабе на ўвесь спартыўны свет. У яе планах — стаць лепшай за Арыну Сабаленку. Дзеля гэтага яна не баiцца новых iдэй, рашэнняў i руплiвай працы. Пацверджанне таму — шматлiкiя поспехi Дар'i на юнiёрскiх турнiрах, якiя праходзiлi пад эгiдай Мiжнароднай федэрацыi тэнiса. Узыходзячая зорка беларускага тэнiса расказала «Звяздзе», якi ён, шлях да спартыўных вышынь. 


— Дар'я, чаму ты абрала для сябе менавiта тэнiс?  

— А я яго не выбiрала. Бацькi прывялi мяне ў секцыю, калi мне было пяць гадоў, i спачатку я не разумела, чаго ад мяне хочуць i што я павiнна рабiць. Сказалi бегчы — я пабегла. Але калi мне ўпершыню ў рукi далi ракетку, я сама пачала набiваць мяч, нiбы ведала, як гэта трэба выконваць. Трэнеры адзначалi, што ў мяне ёсць патэнцыял. I з цягам часу я сама захапiлася тэнiсам i пачала да яго больш сур'ёзна ставiцца. У мяне спартыўная сям'я. Мама калiсьцi займалася гiмнастыкай, а тата — прафесiйным тэнiсам, але траўма перашкодзiла пабудаваць спартыўную кар'еру. Таму, мабыць, бацькi вырашылi, што з мяне можа вырасцi прафесiйная спартсменка.  


фота: tennis.by

— Памятаеш свае першыя спаборнiцтвы?  

— Канешне, гэта быў турнiр у Мiнску сярод тэнiсiстаў да васьмі гадоў. Я тады заняла другое месца, прайграўшы толькi дзяўчынцы з Бабруйска, але праз два гады я яе абыграла. А першы мiжнародны турнiр быў у Пiнску, i там я таксама заняла другое месца.  

— Якое сваё дасягненне ты лiчыш самым важным у кар'еры?  

— Дасягненняў шмат, але вылучыць адно мне цяжка. Мабыць, адзначу сваю перамогу на двух турнiрах ITF (Мiжнароднай федэрацыi тэнiса — заўв. «Зв.») запар. Гэтыя спаборнiцтвы праходзiлi ў Мiнску год таму. Я стала абсалютнай чэмпiёнкай турнiру BelGlobalCup — перамагла ў адзiночным i ў парным разрадах. А праз тыдзень на турнiры BelGlobalGarantCup у першым крузе прайграла ў пары i заваявала тытул у адзiночным разрадзе. Гэта, безумоўна, значнае дасягненне, але не самы яркi момант у кар'еры.  


фота: tennis.by

— А якi самы яркi момант у тваёй кар'еры?  

— Пераезд з Гомеля ў Мiнск. У 2018 годзе стала зразумела, што ў Гомелi я дасягнула свайго максiмуму i для развiцця кар'еры варта пераехаць у Мiнск. Спачатку я трэнiравалася ў Iрыны Iгараўны Хрыпач. У той час у маёй гульнi быў невялiкi спад, але на чэмпiянаце Беларусi я павiнна была спаборнiчаць з дзяўчатамi 16 гадоў. Я была самая малодшая, таму нi на што не разлiчвала. Але здарыўся нейкi ўзлёт, i я дайшла да фiналу. У барацьбе за першае месца я прайграла, аднак лiчу той эпiзод жыцця вызначальным. Акрамя таго, я, па сутнасцi, перавезла сям'ю ў Мiнск. Спачатку я пераехала адна, жыла ў iнтэрнаце, дзе мне было вельмi некамфортна i ўсё не падабалася. Праз два месяцы ў Мiнск пераехала мама i мы знялi кватэру, потым бабуля да нас прыехала. Толькi тата застаўся ў Гомелi, бо ён не можа пакiнуць работу.  


фота: tennis.by

— Табе больш камфортна выступаць у пары цi ў адзiночцы?  

— Дакладна ў адзiночным разрадзе. У пары я адчуваю адказнасць за партнёрку, я павiнна яе падтрымлiваць, дапамагаць. А калi я гуляю адна, я канцэнтруюся на сваiх адчуваннях i сваiх дзеяннях. Часцей за ўсё я гуляю ў пары з Машай Сцяцэвiч, мы пастаянна выступаем разам на турнiрах. Калi добрыя адносiны па-за кортам, праблем з разуменнем i падтрымкай падчас гульнi не будзе. Могуць узнiкнуць пытаннi з тактыкай, таму што патрэбна адначасова адчуваць i сапернiкаў, i партнёра. Я пакуль не маю вялiкага вопыту ў парных выступленнях, але разумею, што галоўнае — камунiкацыя памiж партнёрамi.  

— З Машай Сцяцэвiч у вас добрыя адносiны?  

— Мы найлепшыя сяброўкi, таму нам камфортна гуляць у пары. Зараз Маша залечвае траўму. Быў час, што мы гулялi адна супраць другой. Часцей за ўсё перамагала я, але ў апошнi раз выйграла Маша i я хачу ўзяць рэванш. Канешне, пасля матча хтосьцi з нас засмучваецца, але нi ў якiм разе не крыўдзiцца. Мы добра разумеем, што на корце сяброў быць не можа.  


фота: tennis.by

— На тваю думку, тэнiс — сяброўскi спорт?  

— Усё ж такi тэнiс — iндывiдуальны спорт, гэта звязана з яго спецыфiкай. Большасць спартсменаў выступае ў адзiночным разрадзе i адстойвае свае iнтарэсы. Ёсць камандныя турнiры, самыя вядомыя — Кубак Дэвiса цi Кубак Федэрацыi, дзе тэнiсiсты выступаюць за каманду i гэта можа аб'яднаць людзей. Але ж на корт пераважна выходзяць па адным.  

— А мiкс ты калi-небудзь гуляла?  

— Канешне, гэта i цiкава, i страшна адначасова. Цiкава таму, што трэба знайсцi агульную мову з партнёрамi з дзяўчатамi гэта зрабiць прасцей, чым з хлопцамi. А страшна таму, што сапернiк-хлопец можа моцна ўдарыць, а я не паспею падставiць ракетку цi адбегчы i будзе сiняк. У мяне ўжо былi сiнякi i на сцёгнах, i ў жывот мячом пападалi. Мiкс гуляць яшчэ i весела, можна нават крыху расслабiцца, бо прымаць асноўныя рашэннi я давяраю мужчыну.  

— Дар'я, многiх тэнiсiстаў ведаюць па iх стылi гульнi. Якi стыль тваёй гульнi — агрэсiўны цi спакойны?  

— У мяне штосьцi сярэдняе памiж агрэсiўным i спакойным стылем, я камбiнаваны iгрок. Усё залежыць ад сапернiка. Я аднолькава магу атакаваць цi сыходзiць у абарону. Галоўнае — падабраць стыль пад сапернiка. Часам прыходзiцца доўга думаць i праз гэта прайграваць першы сэт, а потым ужо перамагаць. У мяне такое часта здараецца. Гэта не трэнерская тактыка, яно само так атрымлiваецца. Я выходжу на корт i разумею, што трэба рабiць, камбiнацыi самi прыходзяць у галаву. Мабыць, у гэтым i заключаецца мой тэнiсны талент.  


фота: tennis.by

— Дарэчы, раскажы, калi ласка, пра свайго трэнера.  

— Я працую з Вадзiмам Дзмiтрыевiчам Дзямбоўскiм толькi з красавiка гэтага года. Ён вельмi добры чалавек i мне камфортна з iм працаваць, у нас выдатная камунiкацыя. Канешне, у спорце павiнна быць дысцыплiна i, калi трэба, ён можа насварыцца. Але мы ўсё вырашаем праз дыялог без цiску i крыкаў. Я не магу нармальна працаваць, калi на мяне пастаянна сварацца, гэта вельмi ўплывае на ўнутраны стан. Адкрытаму трэнеру можна расказаць пра свае спартыўныя праблемы i разам iх вырашыць, каб быць яшчэ лепшым гульцом. Магчыма, у будучынi я сама стану трэнерам, дзялiцца вопытам — гэта цудоўна.  

— З кiм з вядомых iгракоў ты хацела б сустрэцца на корце?  

— З многiмi. Дакладна з тэнiсiсткамi, якiя ўваходзяць у топ-10 сусветнага рэйтынгу. З Каралiнай Вазняцкi хацела б сустрэцца, хоць яна ўжо i скончыла кар'еру. Мне падабаецца польская тэнiсiстка Агнешка Радванска, якая таксама ўжо не выступае. Канешне, хацелася б сустрэцца з Вiкторыяй Азаранкай, спадзяюся, што такая сустрэча можа стаць рэальнасцю.  


фота: tennis.by

— Дар'я, што ты можаш адказаць людзям, якiх цiкавiць пытанне, навошта займацца тэнiсам?  

— Калi б я займалася тэнiсам непрафесiйна, я б адказала, што дзеля падтрымкi фiзiчнай формы. Тэнiс патрабуе вялiкай фiзiчнай актыўнасцi i прыносiць задавальненне. А з пункту гледжання спартсмена — мне тэнiс даў iмкненне да перамог i развiў мэтанакiраванасць. Мы ўсе працуем, каб кожны дзень станавiцца лепшымi. Я хачу займацца тэнiсам i перамагаць, таму я прысвячаю яму амаль увесь свой час.  


фота: tennis.by

— Ты можаш уявiць сябе ў iншым вiдзе спорту?  

— У настольным тэнiсе магу ўявiць. Я б нiколi не займалася гiмнастыкай i ўсiм iншым, што звязана з расцяжкай, гэта не маё. Магчыма, я б хацела паспрабаваць сябе ў камандных вiдах спорту, мне цiкавы баскетбол.  

— У чым сакрэт тваёй матывацыi?  

— Мая матывацыя — гэта мама, якая заўсёды мяне падтрымлiвае. Я хачу, каб яна бачыла мае вынiкi i як я дасягаю мэт. Я хачу, каб яна за мяне радавалася i мной ганарылася, каб яе нервы i труды не былi марныя. I, вядома, мне дзеля самой сябе хочацца дасягаць поспехаў у любiмай справе.  

Валерыя СЦЯЦКО
фота Ганны ЗАНКАВIЧ

0
  • ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Белый – это классно" ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Белый – это классно" 16.08.2021 286

    Кристина Дмитрук дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Анна Кубарева: девушка, которая умеет удивлять ИНТЕРВЬЮ | Анна Кубарева: девушка, которая умеет удивлять 21.07.2021 365

    Анна Кубарева дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Ее сравнивают с Викторией Азаренко: знакомьтесь - Эвелина Ласкевич ИНТЕРВЬЮ | Ее сравнивают с Викторией Азаренко: знакомьтесь - Эвелина Ласкевич 06.05.2021 842

    Эвелина Ласкевич дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Яна Колодынска: "Быть первой ракеткой мира? Нет, это по-детски!" ИНТЕРВЬЮ | Яна Колодынска: "Быть первой ракеткой мира? Нет, это по-детски!" 19.04.2021 837

    Яна Колодынска дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Каждый теннисный матч – это шоу" ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Каждый теннисный матч – это шоу" 09.04.2021 1766

    Кристина Дмитрук, одна из лучших юниорок страны, дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Анастасия Шлепцова: "Больше, чем теннис" ИНТЕРВЬЮ | Анастасия Шлепцова: "Больше, чем теннис" 07.04.2021 596

    Анастасия Шлепцова дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ЮЛИЯ ГОТОВКО: "Победное настроение придает сил" ЮЛИЯ ГОТОВКО: "Победное настроение придает сил" 24.03.2021 997

    Юлия Готовко дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ЛИДИЯ МОРОЗОВА: "До старта турнира не провели ни одной тренировки вместе" ЛИДИЯ МОРОЗОВА: "До старта турнира не провели ни одной тренировки вместе" 08.09.2020 2210

    Лидия Морозова после победы на турнире в Праге дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • АЛЕКСАНДРА САСНОВИЧ: "Никто не мог подумать, что так будет" АЛЕКСАНДРА САСНОВИЧ: "Никто не мог подумать, что так будет" 29.04.2020 3519

    Александра Саснович дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ДМИТРИЙ ЖИРМОНТ: "Козыри - это наш командный и бойцовский дух" ДМИТРИЙ ЖИРМОНТ: "Козыри - это наш командный и бойцовский дух" 03.03.2020 2388

    Дмитрий Жирмонт и Егор Герасимов дали интервью белорусским СМИ перед выездом в Дюссельдорф, Германия

    Далее

  • ЗНАМЯ ЮНОСТИ | Кто такой Даниил Остапенков, обыгравший Диего Шварцмана в Кубке Дэвиса? ЗНАМЯ ЮНОСТИ | Кто такой Даниил Остапенков, обыгравший Диего Шварцмана в Кубке Дэвиса? 24 сентября 2021 224

    "Знамя Юности" рассказывает о Данииле Остапенкове

    Далее

  • ПРЕССБОЛ | Белорусы на "US Open" 2021 ПРЕССБОЛ | Белорусы на "US Open" 2021 30 августа 2021 260

    "Прессбол" рассуждает о перспективах белорусских теннисистов на US Open

    Далее

  • СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ | Максим Мирный – о комиссии атлетов МОК, Олимпийской деревне и выступлениях белорусских теннисистов в Токио СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ | Максим Мирный – о комиссии атлетов МОК, Олимпийской деревне и выступлениях белорусских теннисистов в Токио 27 июля 2021 298

    Максим Мирный дал интервью "СБ. Беларусь Сегодня"

    Далее

  • СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ | Доля везения и воля к победе — как начали выступление на Уимблдоне наши теннисисты СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ | Доля везения и воля к победе — как начали выступление на Уимблдоне наши теннисисты 2 июля 2021 368

    "СБ. Беларусь Сегодня" рассказывает как выступают белорусские теннисисты на Wimbledon

    Далее

  • ПРЕССБОЛ | Будет ли в мужском теннисе белорус на ОИ? ПРЕССБОЛ | Будет ли в мужском теннисе белорус на ОИ? 14 мая 2021 528

    "Прессбол" рассуждает о шансах Егора Герасимова и Ильи Ивашко принять участие в Олимпиаде в Токио

    Далее

  • СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ. Арина Соболенко – королева корта СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ. Арина Соболенко – королева корта 12 мая 2021 542

    "СБ. Беларусь Сегодня" рассказывает как Арина Соболенко выиграла 10ый титул в карьере

    Далее

  • CHAMPIONAT | Ивашко - главная сенсация турнира в Мюнхене CHAMPIONAT | Ивашко - главная сенсация турнира в Мюнхене 1 мая 2021 462

    Сhampionat.com рассказывает об Илье Ивашко, который "не дожал" Надаля, зато выбил Зверева

    Далее

  • ЗВЯЗДА | Трэнер Аляксей Нікулін: "У рабоце з моладдзю дробязяў не бывае" ЗВЯЗДА | Трэнер Аляксей Нікулін: "У рабоце з моладдзю дробязяў не бывае" 7 марта 2021 839

    Аляксей Нікулін, старшы трэнер Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, трэнер Нацыянальнай акадэміі тэніса адказвае на пытанні газеты "Звязда"

    Далее

  • ЗВЯЗДА | 16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: "На корце сяброў няма" ЗВЯЗДА | 16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: "На корце сяброў няма" 7 декабря 2020 1699

    Дарья Хомутянская дала интервью газете "Звязда"

    Далее

  • СПОРТ TIME. Шалимар Тальби открывает для себя новый теннис СПОРТ TIME. Шалимар Тальби открывает для себя новый теннис 25 ноября 2020 1919

    Шалимар Тальби дала интервью журналу "Спорт Time"

    Далее

15-23 ОКТЯБРЯ | 2021 BELKANTON CUP (Tennis Europe, U14, Категория 3)