International Tennis Fediration  Tennis Europe ATP WTA Davis Cup BNP ParibasFed Cup BNP Paribas
RU
Мы в социальных сетях
  • TOKYO 2020 OLYMPIC TENNIS EVENT
    Беларусь Егор Герасимов (79 ATP)
    Франция Жиль Симон (102 АТР)

    24.07.2021

  • KOTTINGBRUNN OPEN | ITF $25,000
    056 Беларусь Владимир Игнатик (376 ATP, 1)
    672 Аргентина Франсиско Комесана (628 АТР)

    2:10 23.07.2021

  • BNP Paribas Poland Open | WTA 250
    76 Беларусь Л.Морозова (123 WTA, 3)
    Казахстан А.Данилина (119 WTA, 3)
    614 Япония М.Като (77 WTA, 1)
    Чехия Р.Ворачова (75 WTA, 1)

    1:30 23.07.2021

  • BNP Paribas Poland Open | WTA 250
    264 Беларусь А.Саснович (56 WTA)
    Беларусь О.Говорцова (232 WTA)
    67 Грузия Е.Горгодзе (117 WTA)
    Грузия О.Калашникова (76 WTA)

    1:28 22.07.2021

  • KOTTINGBRUNN OPEN | ITF $25,000
    661 Беларусь Владимир Игнатик (376 ATP, 1)
    346 США Тоби Алекс Кодат (717 АТР)

    2:29 22.07.2021

  • BNP Paribas Poland Open | WTA 250
    346 Беларусь Александра Саснович (87 WTA, 6)
    662 Украина Катерина Козлова (141 WTA)

    2:15 22.07.2021

  • BNP Paribas Poland Open | WTA 250
    1056 Беларусь А.Саснович (56 WTA)
    Беларусь О.Говорцова (232 WTA)
    873 Германия Т.Корпатч (310 WTA)
    Словакия Т.Михаликова (163 WTA)

    1:49 21.07.2021

  • KOTTINGBRUNN OPEN | ITF $25,000
    66 Беларусь Владимир Игнатик (376 ATP, 1)
    41 Австрия Бенедикт Эмесз (Q)

    1:14 21.07.2021

  • Plava Laguna Croatia Open Umag | ATP 250
    45 Беларусь А.Василевский (85 АТР, 3)
    Бразилия Р.Матос (86 АТР, 3)
    67 Италия М.Чессинато (554 АТР)
    Италия С.Траваджлиа (247 АТР)

    1:17 20.07.2021

  • BNP Paribas Poland Open | WTA 250
    1026 Беларусь Л.Морозова (123 WTA, 3)
    Казахстан А.Данилина (119 WTA, 3)
    761 Польша В.Байсак (797 WTA, WC)
    Россия В.Флинк (- WTA, WC)

    1:09 20.07.2021

  • BNP Paribas Poland Open | WTA 250
    556 Беларусь Ольга Говорцова (126 WTA, 11)
    771 Германия Тамара Корпатч (162 WTA)

    2:59 20.07.2021

  • BNP Paribas Poland Open | WTA 250
    663 Беларусь А.Саснович (87 WTA, 6)
    216 Польша В.Байсак (1199 WTA, WC)

    1:46 20.07.2021

Главная / / /ЗВЯЗДА | Трэнер Аляксей Нікулін: "У рабоце з моладдзю дробязяў не бывае"
07.03.2021

zviazda.by
Опубликовано: 4 марта 2021


Трэнер Аляксей Нікулін: У рабоце з моладдзю дробязяў не бывае. Як спорт перамагае канфлікт бацькоў і дзяцей

Легендарная беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка часта ў інтэрв'ю расказвала, што ў яе не было дзяцінства, яго яна праводзіла на тэнісных кортах. Пераможца Australіan Open 2021 года Новак Джокавіч у дзяцінстве не ведаў ніводнага чалавека, які б умела спраўляўся з ракеткай. Але неяк, седзячы ў піцэрыі бацькоў у маленькім курортным горадзе Капаонік у Сербіі, хлопчык убачыў па тэлевізары фінал Уімблдона і захацеў аднойчы выйграць гэты турнір. І зрабіў гэта аж пяць разоў. І калі чэмпіёнамі на нараджаюцца, а становяцца, то рысы, неабходныя да заваявання важных тытулаў, даюцца чалавеку ад нараджэння, трэба іх толькі разгледзець і развіць.

Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста? Да чаго на гэтым шляху трэба быць гатовым юнаму спартсмену і яго бацькам? Як несці на плячах адказнасць за будучыню спорту? На гэтыя пытанні адказаў Аляксей Нікулін, старшы трэнер Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, трэнер Нацыянальнай акадэміі тэніса.

Аляксей Нікулін і Мікалай Банькоў.
Аляксей Нікулін і Мікалай Банькоў

Новае пакаленне ўладароў ракеткі

«Дзякуючы перамогам Наталлі Зверавай, Вікторыі Азаранкі, Арыны Сабаленкі, Аляксандры Сасновіч у беларускім тэнісе наперадзе дзяўчаты. Але маладыя хлопцы ў будучым могуць гэта змяніць. Нашы юнакі зараз вельмі канкурэнтаздольныя. Будзем спадзявацца, што з іх вырастуць зоркі ўзроўню Максіма Мірнага ці Уладзіміра Валчкова», — адзначыў Аляксей Нікулін.

Новым Мірным можа стаць Станіслаў Бульбянкоў, выпускнік гомельскай школы, абсалютны чэмпіён першынства Беларусі ў 12-гадовай катэгорыі. Вялікі патэнцыял маюць Арсеній Бялоў і Арцём Аскірка. У лютым Мікалай Банькоў заваяваў першы тытул у сваёй кар'еры. Ён выйграў міжнародны турнір сярод тэнісістаў да 18 гадоў, што праходзіў у Казахстане. «Дзякуючы гэтай перамозе Коля зараз падымецца дзесьці да 120-й пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Яму нядаўна споўнілася 16 гадоў, і ў сваім узросце ён паказвае выдатныя вынікі. Я яго першы трэнер, мы працавалі з ім дзевяць гадоў. І дай бог, каб у яго ўсё атрымлівалася так, як мы планавалі. Ён заўсёды быў зараджаны на спорт і ў яго вялікае будучае», — расказаў Аляксей Нікулін.

Тэнісу, як і каханню, усе ўзросты пакорныя. Усё залежыць ад асаблівасцяў дзіцячага арганізма. Часцей за ўсё гуляць у тэніс пачынаюць у 5—7 гадоў, некаторыя і ў чатыры гады бяруць ракетку ў рукі. Пачынаючы з 10-гадовага ўзросту тэнісіст можа выступаць на розных турнірах, набіраючы рэйтынгавыя балы і вопыт.

Еўрапейская тэнісная федэрацыя (Tennіs Europe) ужо шмат гадоў праводзіць свой юніёрскі тур — серыю спаборніцтваў для тэнісістаў ад 12 да 16 гадоў. Турніры, якія праходзяць пад эгідай Tennіs Europe, па словах Аляксея Нікуліна, «выдатная пляцоўка для развіцця і станаўлення гульцоў, удасканалення іх прафесійных якасцяў». У студзені 2021 года Еўрапейская тэнісная федэрацыя (Tennіs Europe) аднавіла правядзенне турніраў сярод тэнісістаў да 12 гадоў, якія пэўны час не праводзіліся праз пандэмію каранавіруса. І ў студзені ў Мінску прайшоў турнір для спартсменаў да 14 гадоў Smena Cup. У канцы лютага ў Мінску прайшоў першы сёлета турнір Tennіs Europe сярод тэнісістаў да 12 гадоў. На Spartak Cup прыехалі юныя спартсмены з 12 краін, заявілі аб сабе і гаспадары турніру. Найлепшыя вынікі сярод беларускіх спартсменаў паказала Улада Разіна, якая дайшла да фіналу, Аляксандра Баюшчанка ў пары з малдаўскай тэнісісткай Ліяй Белібавай дайшла да фіналу парнага разраду. Сярод хлопчыкаў далей усіх па турнірнай сетцы прайшоў Арцём Аскірка, які стаў паўфіналістам. На гэтым жа этапе ў парным разрадзе яны спыніліся разам з Арсеніем Бяловым.

«У нашай краіне шмат дзяцей, якія добра выступаюць на спаборніцтвах Tennіs Europe у розных узроставых катэгорыях. Яны паказваюць нядрэнныя вынікі на міжнародных стартах. Але не заўсёды гэта азначае безумоўны поспех на прафесійным узроўні. Арына Сабаленка да 14 гадоў на міжнародным узроўні не вылучалася», — адзначае Аляксей Нікулін.

Нават у індывідуальным спорце патрэбна каманда

Не так цяжка выхаваць спартсмена, як цяжка захаваць яго сілы і жаданне падчас пераходнага ўзросту. Па словах Аляксея Нікуліна, праца гэта складаная, але яна таго каштуе: «У рабоце са спартсменамі-падлеткамі ўсё мае значэнне. Мяняецца арганізм, фізіялогія — змяняецца тэхніка. Задача трэнера — адразу наладзіць супрацоўніцтва з урачом, фізіятэрапеўтам. Спартсмены — гіперхалерыкі, яны неардынарныя, нестандартныя ў сваіх дзеяннях, бо на корце трэба хутка думаць і прымаць незвычайныя рашэнні. І трэба іх імпульсіўнасць і эмацыянальнасць накіраваць у правільнае рэчышча. Мая задача як трэнера — навучыць дзяцей вечнаму спартыўнаму правілу «без паражэнняў не будзе перамог». У пераходным узросце праблемы ёсць ва ўсіх. Але ў кожнага падлетка, асабліва ў спартсменаў, павінен быць побач чалавек, які дапаможа і дасць мудрую параду. І трэнер абавязаны пра гэта памятаць».

Каб пераходны ўзрост у будучым стаў цёплым успамінам, а не кашмарным сном, у падлетка павінна быць свая каманда — бацькі і трэнер. Аляксей Нікулін лічыць, што выхаваць добрага спартсмена без удзелу бацькоў немагчыма: «Так, дзеці шмат часу праводзяць са мной на корце, а яшчэ больш часу яны праводзяць дома з бацькамі. Усё, што робіць чалавек, ідзе з сям'і. І бацькі павінны трымаць руку на пульсе. Калі бацькі, трэнер і спартсмен будуць трымацца разам і разам ісці да мэты — будзе вынік. Прыкладаў вельмі шмат. Трэнер Максіма Мірнага — яго бацька Мікалай Мікалаевіч заўсёды быў побач з ім. Мама Вікі Азаранкі Ала была метадыстам цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і прымала вялікі ўдзел у кар'еры дачкі. Я сябраваў з сям'ёй Шарапавых, яны ж з Гомеля, там і зараз жыве іх бабуля. І я добра памятаю, як Юра праводзіў трэніроўкі разам з маленькай Машай». 

Аляксей Нікулін і яго вучні.
Аляксей Нікулін і яго вучні

Спорт — гэта школа жыцця

Спорт, асабліва тэніс, даўно разбурыў стэрэатып аб тым, што спартсменам трэба ведаць толькі правілы гульні. «Каб вырасці ў выдатнага спартсмена, трэба быць усебакова развітым чалавекам. Некаторыя мае спартсмены займаюцца ў музычнай школе, ходзяць на розныя гурткі, ім трэба развівацца як асобам», — упэўнены Аляксей Нікулін.

Усебаковае развіццё датычыцца не толькі інтэлектуальных здольнасцяў, але і фізічных. Эфектыўная замежная практыка мультыспорту набывае папулярнасць і ў Беларусі. Згодна з гэтай канцэпцыяй дзеці не павінны займацца адным відам спорту, а паспрабаваць розныя. Гэта дапаможа добра фізічна развіць маленькага чалавека і выбраць спорт, да якога ён больш схільны. Аляксей Нікулін падтрымлівае гэту ідэю: «Мае вучні Коля Банькоў, Стас Бульбянкоў і іншыя ў самым пачатку не засяроджваліся толькі на тэнісе. Яны гулялі ў футбол, займаліся адзінаборствамі, плавалі. Колю Банькову прапаноўвалі заставацца ў кожнай спартыўнай секцыі, якую ён наведваў. Ён так добра гуляў у футбол, што ў 10 гадоў яму прыйшлося выбіраць паміж ім і тэнісам. Тэнісістам у першую чаргу важна мець базу гульнявых відаў спорту. Многія знакамітыя тэнісісты, напрыклад Рафаэль Надаль, добра гуляюць у баскетбол ці футбол. Гэта дае адчуванне мяча і вучыць добра ім валодаць. Дарэчы, тэнісістам варта ўзяць некалькі ўрокаў бокса, як гэта калісьці рабілі Вікторыя Азаранка і Марыя Шарапава. Бокс трэніруе хуткасць і сілу рук, падчас заняткаў адпрацоўваецца выкідванне рук. Дзяўчынкі часта займаюцца гімнастыкай, але карысць для тэнісістаў даволі спрэчная. Для ўмацавання мышачнага корпуса, плячэй, прэса трэба плаваць. Нельга забываць пра інтэлектуальнае развіццё, таму дзецям варта гуляць у шахматы, абавязкова вучыць замежныя мовы».

З розных бакоў развіваць здольнасці маленькіх тэнісістаў дапамагаюць спарынгі паміж дзяўчынкамі і хлопчыкамі. «Для паляпшэння сваіх вынікаў варта трэніравацца з сапернікамі рознага ўзроўню, рознага ўзросту. Тэнісісты на трэніроўках часта гуляюць мікст, дзяўчаты выходзяць на корт супраць хлопцаў. Гэта праверка сіл і адпрацоўка тактычных намераў і здольнасцяў, якія можна прымяніць на спаборніцтвах», — тлумачыць Аляксей. Каб упэўніцца ў правільнасці такога падыходу, варта ўспомніць, што Вікторыя Азаранка і Максім Мірны выйгралі Алімпійскія гульні 2012 году менавіта ў міксце.

... І акадэмія тэніса

Комплексным выхаваннем тэніснай будучыні займаецца Нацыянальная акадэмія тэніса, якая была створана ў 2017 годзе для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву. З акадэміяй супрацоўнічаюць найлепшыя беларускія і замежныя спецыялісты. Рэгулярна ў розных гарадах краіны акадэмія тэніса разам з федэрацыяй праводзяць майстар-класы і семінары. «Гэта выдатная магчымасць знайсці таленавітых дзяцей, даць ім карысныя веды. Падчас такіх майстар-класаў мы не толькі паказваем пэўныя тэхнічныя прыёмы. Са спартсменамі працуюць псіхолаг, фізіятэрапеўт, трэнер па агульнай фізічнай падрыхтоўцы. Выхаванне маладога пакалення — вельмі адказная праца, дзе значэнне мае ўсё. Я шмат паездзіў па розных краінах, маю зносіны з калегамі з іншых краін і магу сказаць, што беларуская методыка падрыхтоўкі рэзерву адна з самых эфектыўных. Спадзяюся, мы ў гэтым упэўнімся, калі нашы дзеці будуць добра выступаць на турнірах вялікага шлема», — расказаў Аляксей Нікулін, трэнер Нацыянальнай акадэміі тэніса.

Месцаў для трэніровак у беларускіх тэнісістаў хапае, і не толькі ў сталіцы ці рэгіянальных гарадах. У верасні 2020 года тэнісная секцыя была адкрыта ў аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці. А 2021 год пачаўся з адкрыцця тэніснага манежа з трыма кортамі ў Салігорску. Пералічваць можна доўга, бо тэніс развіваецца па ўсёй краіне сіламі дзяржаўных і прыватных школ.

Добры прыклад рэгіянальным школам паказвае Гомельскі абласны цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. «Наша школа існуе 13 гадоў, і для рэгіёна яна дастаткова вялікая — у нас займаецца каля 250 дзяцей. Добра, што ўмовы дазваляюць — ёсць летнія корты і пяць крытых кортаў для заняткаў зімой. Актыўна праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы, напрыклад сёлета Spartak Cup павінен быў прайсці ў Гомелі, але праз пандэмію перанеслі ў Мінск. Увогуле гомельская школа ў краіне другая пасля сталічнай. На алімпійскіх днях моладзі мы занялі другое месца, рэгулярна ўваходзім у тройку прызёраў першынства краіны сярод школ. Вучні нашай школы Дар'я Хамуцянская, Аляксей Хамротаў, Данііл Рыжанкоў і Уладзіслава Манжас — члены нацыянальных камандаў. Дзяніс Жарын нават выступаў за каманду Беларусі на адным з этапаў Кубка Дэвіса», — не хавае гонару Аляксей Нікулін.

Самыя выгадныя інвестыцыі

Трэнер заспакойвае бацькоў, якія хвалююцца, што дзіця можа атрымаць траўму — тэніс не надта траўманебяспечны спорт. У адзінаборствах, хакеі ці футболе траўмаў значна больш. Але тэніс траўманебяспечны для бацькоўскіх кашалькоў, гэта элітны спорт, таму і цэны адпаведныя. Але ў многіх установах таленавітых дзяцей берагуць. І з цягам часу школа дапамагае бацькам вырашаць фінансавыя пытанні, звязаныя з экіпіроўкай ці выездам на спаборніцтвы. Аднак для гэтага трэба добра сябе праявіць.

Аляксей Нікулін упэўнены, у краіне шмат таленавітых дзяцей. Толькі трэба, каб кожны з іх знайшоў свайго трэнера, які будзе весці яго па спартыўным шляху і развівацца разам з ім. «Я займаюся трэнерскай дзейнасцю 20 гадоў. Рознае было на гэтым шляху. І я цвёрда ўпэўніўся, што разам з пяцігадовым дзіцем расце і трэнер. Я вучу сваіх дзяцей быць добрымі тэнісістамі, а яны многаму вучаць мяне. Вось і ўвесь сакрэт агульнага поспеху».

Валерыя СЦЯЦКО
Фота з асабістага архіва героя

0
  • ИНТЕРВЬЮ | Анна Кубарева: девушка, которая умеет удивлять ИНТЕРВЬЮ | Анна Кубарева: девушка, которая умеет удивлять 21.07.2021 21

    Анна Кубарева дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Ее сравнивают с Викторией Азаренко: знакомьтесь - Эвелина Ласкевич ИНТЕРВЬЮ | Ее сравнивают с Викторией Азаренко: знакомьтесь - Эвелина Ласкевич 06.05.2021 528

    Эвелина Ласкевич дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Яна Колодынска: "Быть первой ракеткой мира? Нет, это по-детски!" ИНТЕРВЬЮ | Яна Колодынска: "Быть первой ракеткой мира? Нет, это по-детски!" 19.04.2021 484

    Яна Колодынска дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Каждый теннисный матч – это шоу" ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Каждый теннисный матч – это шоу" 09.04.2021 1186

    Кристина Дмитрук, одна из лучших юниорок страны, дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Анастасия Шлепцова: "Больше, чем теннис" ИНТЕРВЬЮ | Анастасия Шлепцова: "Больше, чем теннис" 07.04.2021 355

    Анастасия Шлепцова дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ЮЛИЯ ГОТОВКО: "Победное настроение придает сил" ЮЛИЯ ГОТОВКО: "Победное настроение придает сил" 24.03.2021 707

    Юлия Готовко дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ЛИДИЯ МОРОЗОВА: "До старта турнира не провели ни одной тренировки вместе" ЛИДИЯ МОРОЗОВА: "До старта турнира не провели ни одной тренировки вместе" 08.09.2020 1846

    Лидия Морозова после победы на турнире в Праге дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • АЛЕКСАНДРА САСНОВИЧ: "Никто не мог подумать, что так будет" АЛЕКСАНДРА САСНОВИЧ: "Никто не мог подумать, что так будет" 29.04.2020 3111

    Александра Саснович дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ДМИТРИЙ ЖИРМОНТ: "Козыри - это наш командный и бойцовский дух" ДМИТРИЙ ЖИРМОНТ: "Козыри - это наш командный и бойцовский дух" 03.03.2020 2072

    Дмитрий Жирмонт и Егор Герасимов дали интервью белорусским СМИ перед выездом в Дюссельдорф, Германия

    Далее

  • ТАТЬЯНА ПУЧЕК: "Команда настроена очень серьезно" ТАТЬЯНА ПУЧЕК: "Команда настроена очень серьезно" 12.02.2020 2286

    Пресс-конференция Татьяны Пучек 10 февраля 2020

    Далее

  • СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ | Доля везения и воля к победе — как начали выступление на Уимблдоне наши теннисисты СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ | Доля везения и воля к победе — как начали выступление на Уимблдоне наши теннисисты 2 июля 2021 130

    "СБ. Беларусь Сегодня" рассказывает как выступают белорусские теннисисты на Wimbledon

    Далее

  • ПРЕССБОЛ | Будет ли в мужском теннисе белорус на ОИ? ПРЕССБОЛ | Будет ли в мужском теннисе белорус на ОИ? 14 мая 2021 344

    "Прессбол" рассуждает о шансах Егора Герасимова и Ильи Ивашко принять участие в Олимпиаде в Токио

    Далее

  • СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ. Арина Соболенко – королева корта СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ. Арина Соболенко – королева корта 12 мая 2021 321

    "СБ. Беларусь Сегодня" рассказывает как Арина Соболенко выиграла 10ый титул в карьере

    Далее

  • CHAMPIONAT | Ивашко - главная сенсация турнира в Мюнхене CHAMPIONAT | Ивашко - главная сенсация турнира в Мюнхене 1 мая 2021 253

    Сhampionat.com рассказывает об Илье Ивашко, который "не дожал" Надаля, зато выбил Зверева

    Далее

  • ЗВЯЗДА | Трэнер Аляксей Нікулін: "У рабоце з моладдзю дробязяў не бывае" ЗВЯЗДА | Трэнер Аляксей Нікулін: "У рабоце з моладдзю дробязяў не бывае" 7 марта 2021 592

    Аляксей Нікулін, старшы трэнер Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, трэнер Нацыянальнай акадэміі тэніса адказвае на пытанні газеты "Звязда"

    Далее

  • ЗВЯЗДА | 16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: "На корце сяброў няма" ЗВЯЗДА | 16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: "На корце сяброў няма" 7 декабря 2020 1434

    Дарья Хомутянская дала интервью газете "Звязда"

    Далее

  • СПОРТ TIME. Шалимар Тальби открывает для себя новый теннис СПОРТ TIME. Шалимар Тальби открывает для себя новый теннис 25 ноября 2020 1423

    Шалимар Тальби дала интервью журналу "Спорт Time"

    Далее

  • ЛIДСКАЯ ГАЗЕТА. В Лиде планируют построить крытый теннисный центр ЛIДСКАЯ ГАЗЕТА. В Лиде планируют построить крытый теннисный центр 16 ноября 2020 941

    "Лiдская газета" рассказывает о будущем строительстве нового теннисного комплекса в Лиде

    Далее

  • CHAMPIONAT.COM. «Тигр вернулся!» Арина Соболенко сделала победный дубль и может подвинуть Серену Уильямс CHAMPIONAT.COM. «Тигр вернулся!» Арина Соболенко сделала победный дубль и может подвинуть Серену Уильямс 29 октября 2020 1179

    Сhampionat.com рассказывает, что у белорусской теннисистки есть все шансы ворваться в топ-10 и убрать оттуда грозную американку

    Далее

  • РЭСПУБЛIКА. Виктория Азаренко и Арина Соболенко вписали новую страницу в историю белорусского тенниса РЭСПУБЛIКА. Виктория Азаренко и Арина Соболенко вписали новую страницу в историю белорусского тенниса 27 октября 2020 943

    Газета "Рэспублiка" рассказывает о победах белорусских теннисистов на минувшей неделе

    Далее

10-17 ИЮЛЯ | 2021 Meggi Care Cup (Tennis Europe, U16, Категория 2)