ATP WTA 
RU
Мы в социальных сетях
Главная / / /ЗВЯЗДА | Сяргей Рутэнка: "Са мной варыянт «нічога не рабіць» не пройдзе"
20.04.2022

zviazda.by
Опубликовано: 21 апреля 2022

Сяргей Рутэнка: Са мной варыянт «нічога не рабіць» не пройдзе

Дынаміка і імклівасць спорту робяць яго рэчаіснасць насычанай на падзеі, імёны і адкрыцці. Ад гэтага толькі цікавей назіраць, як з кожным годам пішацца спартыўная гісторыя. І як яе пішуць адны і тыя ж людзі, мяняючы сваё месца ў гэтай гісторыі. А часам — мяняючы і від спорту. Як, напрыклад, гэта зрабіў Сяргей Рутэнка. Яго імя трывала асацыіруецца з гандболам, у развіццё якога ён унёс вялікі ўклад. А сёння Сяргей Рутэнка ўзначальвае Беларускую тэнісную федэрацыю. Чым гандбольны вопыт дапаможа ў развіцці тэніса і якія планы ў кіраўніка гэтага віду спорту, Сяргей Рутэнка расказаў «Звяздзе».


— Сяргей Аляксеевіч, вы ўзначальваеце тэнісную федэрацыю амаль паўгода. Ужо паспелі дасягнуць нейкіх пастаўленых мэт?

— Магу сказаць, што мы ўжо зрабілі за гэты час. Я наведаў большую частку рэгіёнаў краіны, але не ўсе. Убачылі асноўныя праблемы — трэнеры, суддзі, інфраструктура. Мы вядзём работу па лініі адукацыі, распрацоўваем праграму павышэння кваліфікацыі. Наша задача — ахапіць як мага больш рэгіянальных школ, прадаставіць ім спецыялістаў, у некаторых рэгіёнах гэта вялікая праблема. Развіваем такія кірункі як тэніс на калясках, пляжны тэніс, аматарскі тэніс. У планах — пад эгідай федэрацыі правесці чэмпіянат краіны па аматарскім тэнісе. Гэта асноўныя моманты, над якімі мы працуем. І, на жаль, міжнародныя праблемы, што зваліліся на нас у апошні месяц, унеслі свае карэкціроўкі ў работу. Мы спадзяваліся, што ў нашых калег хопіць мудрасці прыняць іншае рашэнне і не рабіць такія рэчы. Але не... Таму вялікую частку часу, энергіі і сіл забірае вырашэнне дадзенай праблемы. Мы актыўна супрацоўнічаем з Расійскай Федэрацыяй, я камунікую з калегамі з Грузіі. Наладжваем адносіны з краінамі постсавецкай прасторы. Гэта таксама вялікі кавалак работы, і стараемся з усім спраўляцца.

— Але беларускія тэнісісты могуць выступаць у міжнародных турнірах ІTF і WTA. Можна сказаць, што ў гэтым пашанцавала?

— І пашанцавала, і не. Ігракі адчуваюць каласальны ціск. Я ўжо неаднаразова прасіў балельшчыкаў падтрымаць іх. Тэнісісты топ-узроўню — гэта самастойныя баявыя адзінкі, іх амаль не бывае ў краіне і яны пастаянна адчуваюць на сабе ціск. Так, яны выступаюць, але ў якіх умовах. На 6 мая ў нас запланавана пазачарговая міжнародная канферэнцыя з нагоды адхілення беларускіх і расійскіх тэнісістаў. І я спадзяюся, што дэмакратычныя заходнія сілы змогуць не выключыць мікрафон і паслухаць, што я ім скажу. Я хачу данесці да іншых федэрацыяй, якія будуць там прысутнічаць, наступнае: няма ніякай гарантыі, што іх не адхіляць заўтра. Мне будзе цікава паглядзець на іх рэакцыю. Спадзяюся, дадуць сказаць. Я быў сведкам, як на Асамблеі Міжнароднай федэрацыі гандбола расійскаму прадстаўніку проста выключылі мікрафон. Але гэта было да пандэміі, мы былі разам у адной зале і ён проста стаў гучна выступаць. У нас будзе анлайн-сустрэча і, спадзяюся, камеру мне не выключаць.

Сёння яны стараюцца знішчыць усе, што тут было створана за апошнія 30 гадоў. Практычна з нуля за 30 гадоў Беларусь дала свету такіх гульцоў як Максім Мірны, Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Ілья Івашка. Мала якія краіны могуць пахваліцца такім вынікам. Мы будзем працаваць у рэаліях, што сёння склаліся. Але хацелася б іх разумець. На сёння ўсе прававыя і нарматыўныя інстытуты знішчаны. Па вусным пажаданні МАК кагосьці адхілілі, кагосьці — не. І незразумела, як далей працаваць. Калі ёсць рэгламент, мы будзем яго прытрымлівацца, выпраўляць недахопы. Але яго няма.

— Вельмі прыемна, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, вы развіваеце тэніс на калясках.

— Я не хачу вельмі хваліцца. Мы дамовіліся, што ўсякая дапамога і падтрымка будзе аказана. Мы ўжо арганізавалі ўдзел нашых спартсменаў у расійскіх спаборніцтвах. Мы будзем супрацоўнічаць з Нацыянальным Параалімпійскім камітэтам. Для мяне гэта нават не абмяркоўваецца, гэта нашы спартсмены. 

— Зразумела, што гандбол і тэніс — абсалютна розныя віды спорту. Але ў рабоце кіраўніка тут ёсць пункты перасячэння?

— У міжнародных федэрацыях працуе шмат прадстаўнікоў іншых відаў спорту. Томас Бах — фехтавальшчык, але сёння кіруе ўсімі алімпійскімі відамі спорту. Тры з паловай гады, што я быў у статусе намесніка старшыні федэрацыі гандбола, я адказваў за Магілёўскую вобласць, і да гандбола амаль не меў дачынення. Я не казаў трэнерам, як працаваць. На мяне былі ўскладзены арганізатарскія функцыі. Там я атрымаў шмат вопыту. Напрыклад, як прыцягнуць маладых спецыялістаў, калі няма бюджэту. І там я ўбачыў, як моцна дзяржава падтрымлівае спорт: ад адукацыі і размеркавання спецыялістаў да першапачатковай дапамогі. Гэты механізм сапраўды працаваў, мне трэба было толькі знайсці людзей. Многія казалі, што за такую зарплату я нікога не знайду. Але былі маладыя энтузіясты, якім трэба было стварыць умовы. Такая ж сітуацыя і ў тэнісе. Шмат спецыялістаў сканцэнтравана ў Мінску, але яны занятыя сем гадзін на тыдзень. Гэта вельмі мала, і мы з такой сітуацыяй мірыцца не будзем. Але мы будзем прыслухоўвацца да людзей і ісці ім насустрач. Сёння наша работа накіравана на падрыхтоўку рэзерву. Гэта важна для кожнага, бо гэта — развіццё тэніса. Калі мы не будзем працаваць, праз 10 гадоў у нас не будзе ніякага тэніса. Гэта ў інтарэсах не толькі краіны, але і ўсіх спецыялістаў, занятых у ім.

— Спартыўны кіраўнік павінен разумець псіхалогію сваіх спартсменаў, асаблівасці трэніровачнага працэсу?

— На мой погляд, так. Напрыклад, у тэнісе ёсць паняцце сусветнага рэйтынгу. І кожны тэнісіст павінен прайсці ўсе стадыі развіцця, пастаянна выступаць на міжнародных спаборніцтвах, набіраць балы і рэйтынг. Мы не можам трымаць яго дома, а потым заявіць, што ў нас вырасла новая зорка. Яны з юніёрскага ўзроўню павінны набіраць рэйтынг. І ў сённяшніх умовах нам трэба гэта ўлічваць. Мы можам стварыць сваю сістэму ацэнкі гульцоў, але яна не будзе працаваць на міжнародны рэйтынг.

Кожны від спорту патрабуе індывідуальнага падыходу. Гэта адна з прычын, чаму я сам стаў займацца тэнісам. На трэніроўках можна і са спецыялістамі пагаварыць, і са спартсменамі. Даведацца, што іх цікавіць, хвалюе. Кіраўніку тое вельмі важна.

— Калі вы актыўна паглыбіліся ў тэніс, сустрэлі нешта такое, што моцна вас здзівіла ў гэтым відзе спорту?

— Мяне здзівіла, як трэнеры ўважліва ставяцца да псіхалагічнага стану спартсменаў. У іншых відах спорту я такога не заўважаў. Так, у камандных відах усе зараджаны на перамогу, настроены аддаваць усе сілы. Але там не надаюць такой важнасці псіхалагічнаму стану. Я нават адчуў гэта на сабе, калі пачаў трэніравацца. Я ў тэнісе навічок і мяне ўразіла, які гэта тэхнічна складаны від спорту, дзе значэнне маюць нават невялікія нюансы. І я адчуў, што такое, калі гульня не атрымліваецца, пачынаеш злавацца і ўсё пагаршаецца. Гэта мяне здзівіла.

— Сяргей Аляксеевіч, як вядома, у вас ёсць вопыт работы ў замежных спартыўных арганізацыях, дзе зусім іншы спартыўны менеджмент. Сёння ў сваёй рабоце вы гэты вопыт выкарыстоўваеце?

— Вельмі цяжка адказаць адназначна, але я паспрабую. У еўрапейскіх краінах спартыўны менеджмент працуе па законах рынку. Уплывае і тое, што гэтыя дзяржавы не такія сацыяльна арыентаваныя, як наша. Усе гэтыя рэаліі адбіваюцца на функцыянаванні спартыўнага менеджменту. У нас ёсць буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія дапамагаюць спорту. Часта ўзнікаюць размовы, што спартыўным федэрацыям трэба актыўна супрацоўнічаць з камерцыйнымі структурамі і самім забяспечваць сябе грашамі. Але ў той жа час ёсць шэраг бюракратычных момантаў, з-за якіх мы не можам тое зрабіць. І мы становімся абмежаванымі для ўзаемадзеяння з пэўнымі формамі ўласнасці. Гэта не добра і не дрэнна, проста канстатацыя факта, што ёсць два розныя падыходы. Некаторыя заходнія падыходы ў нас прымяняць вельмі складана. Прывяду прыклад. Я ставіў пытанне, чаму мы не пераймаем вопыт стварэння спартыўных акадэмій, як на Захадзе. Аказваецца, калі калегі абмяркоўвалі апошняе з бацькамі спартсменаў, тыя вельмі абураліся. Яны не хочуць падпісвацца пад тым, што вось цяпер акадэмія будзе выхоўваць іх спартсмена, але потым яны будуць павінны аддаваць частку даходаў акадэміі. Але тыя ж самыя бацькі пагаджаюцца на такія ўмовы ў заходніх акадэміях.

І ў той жа час, у нашай структуры спартыўнага менеджменту ёсць свае перавагі. Напрыклад, многія заходнія калегі прызнаваліся, што яны могуць толькі марыць пра такія спартыўныя комплексы, як ёсць у нас. У нас два розныя шляхі развіцця. І мне ў рабоце патрэбны крыху іншы вопыт.

— Які?

— Веданне менталітэту нашых спецыялістаў і замежных калег. Разуменне, чаго хочуць прадпрыемствы і бізнес, на што яны разлічваюць. Гэта цэлае мастацтва.

— Напэўна, ваш міжнародны вопыт сёння дапамагае вам у няпростых перагаворах з калегамі з міжнароднай федэрацыі?

— Не буду называць прозвішчы кіраўнікоў, з якімі я меў гаворку. Мой вопыт падказвае, што не варта ім верыць. Калі мы размаўляем тэт-а-тэт, яны цалкам са мной пагаджаюцца і сцвярджаюць, што ўсё разумеюць. Але кажуць адно, а робяць іншае. Прывяду прыклад. Яшчэ да гэтага бана я размаўляў з прэзідэнтам Міжнароднай тэніснай федэрацыі Дэвідам Хагерці. Пасля падзей 2020 года нам забаранілі праводзіць дзіцячыя міжнародныя турніры, спасылаючыся на тое, што ў нашай краіне небяспечна. Мова дазваляе мне гутарыць з ім без перакладчыка. І я проста спытаў, чаму яны вырашылі, што ў Беларусі небяспечна. У адказ пачуў, што ёсць нейкая незалежная кампанія, якая праводзіць расследаванне. Але ніхто з міжнароднай федэрацыі ці з гэтай кампаніі ў Беларусь не прыязджаў. Ведаючы іх менталітэт, мне прасцей загнаць іх у кут. Але які сэнс тое рабіць? Я як былы спартсмен і сённяшні кіраўнік ні ў якім разе не стану рызыкаваць бяспекай спартсменаў, запрашаючы іх на турніры ў нашу краіну. Я запрасіў членаў камісіі міжнароднай федэрацыі прыехаць у Беларусь, паабяцаў усё ім паказаць. Да нас ніхто так і не прыехаў.

— На першым нацыянальным форуме трэнераў па тэнісе, які прайшоў у сакавіку, вы падкрэслілі, што да трэнерскай работы варта прыцягваць не топавых спартсменаў, а тых, у каго не ўсё атрымалася. Сяргей Аляксеевіч, чаму вы так лічыце?

— Там было пытанне, чаму мы не прыцягваем топавых спартсменаў. Я адказаў, што тое неабавязкова рабіць. Калі наш топавы спартсмен захоча стаць трэнерам, мы будзем толькі рады. Але ва ўсіх відах спорту практыка паказвае, што добрымі трэнерамі становяцца спартсмены, у якіх засталося ўнутранае незадавальненне сваімі дасягненнямі. І яны стараюцца кампенсаваць гэта як трэнеры. Такі быў мой асноўны пасыл. У спорце галоўнае — жаданне дайсці да сваёй мэты як спартсмен ці як трэнер. Топавы спартсмен, як правіла, даходзіць.

Я не скажу пра сябе, што я топавы спартсмен, няхай іншыя даюць ацэнкі. Але ў нейкі момант я вельмі стаміўся ад спорту, і не ад самога гандбола, а ад яго паднаготнай. Яе не бачаць гледачы, не заўсёды заўважае нават кіраўніцтва, але спартсмены бачаць усё. І я сапраўды стаміўся. Я разумеў, што са сваім характарам я не змагу сядзець ці стаяць каля пляцоўкі і крычаць гульцам, што рабіць, не мачы магчымасці выйсці самому і ўсё зрабіць. З многім прыходзіцца мірыцца. Мы гулялі фінал Лігі чэмпіёнаў, я выступаў з траўмай, з трэшчынай у назе. І на лаўцы пры замене я сядзеў побач з супервайзерам, які сачыў за работай суддзяў. Я бачу, што ў сапернікаў склалася сітуацыя, пры якой павінны даць чырвоную картку. А яе не даюць. Той супервайзер просіць мяне не заводзіцца. Маўляў, у іх на гэтай пазіцыі толькі адзін гулец, на якога трацяць шмат грошай і выдаляць яго нельга. І гэта адзін з мільёна прыкладаў, з якімі сутыкаецца спартсмен. І ад такога стамляешся, плюс фізічная стомленасць, траўмы. У спорце ёсць вялізны пласт момантаў, якія не бачаць аматары. І ім не трэба яго бачыць, яны глядзяць гульню і атрымліваюць задавальненне. Спорт у першую чаргу — відовішча для людзей. Трэнерам я дакладна быць не хачу. Магчыма, яшчэ нешта зменіцца, маё жыццё ўжо столькі разоў падкідвала сюрпрызы, што я ўжо не ведаю, чаго чакаць. Але сёння дакладна не хачу. Я думаю, што ў тэнісістаў таксама наступае перанасычэнне сваім спортам. Таму добрымі трэнерамі становяцца тыя, у каго застаецца недаказанасць.

— На форуме шмат увагі ўдзялялася праблеме трэнерскага патэнцыялу ў рэгіёне. Як вы плануеце вырашаць дадзеную праблему?

— Мы не мелі ілюзій, што на форуме мы здымем усе праблемы. Я як кіраўнік хацеў пачуць, што хвалюе трэнераў. Як бы мы ні сцвярджалі, што мае дзверы заўсёды адчыненыя, не ўсе фізічна могуць даехаць. І форум стаў пляцоўкай, каб пачуць і акрэсліць праблемныя моманты. Я для сябе адзначыў шмат цікавага па адукацыі, па судзейскай праблеме. Пасля форуму мы знайшлі трэнера ў Магілёўскую вобласць. Мы атрымалі зваротную сувязь, у якіх абласцях патрэбныя спецыялісты і каго мы можам туды накіраваць. Гэта вялікая карпатлівая работа, якая патрабуе шмат часу. Форум даў разуменне, у які бок нам усім рухацца, каб вырашыць агульныя праблемы. Яны былі, ёсць і будуць. Ад іх можна хавацца, і тады яны будуць нарастаць. А можа іх вырашаць у парадку ўзнікнення.

— Падчас форуму вы неаднаразова прасілі калег праяўляць ініцыятыву, быць актыўнымі. Але, пагадзіцеся, можа быць такое, калі людзі вас паслухалі, натхніліся, але вярнуліся ў свае гарады, выдыхнулі — і ўсё ўвайшло ў каляіну?

— Сапраўды, заўвага трапная. І нацыянальны форум трэнераў па тэнісе не быў аднаразовым мерапрыемствам, мы плануем праводзіць яго як мінімум раз на год. У рабоце федэрацыі будзе шмат змяненняў, і трэнеры павінны рухацца разам з намі. Для гэтага нам трэба працаваць над змяненнямі ў іх свядомасці. 

— У сваім выступленні вы сказалі: «У нас ёсць два варыянты — або нічога не рабіць, або працаваць. Але са мной варыянт «нічога не рабіць» не пройдзе». Сяргей Аляксеевіч, вы жорсткі кіраўнік?

— Я сам быў спартсменам, я ведаю, што такое, калі трэнер цябе ганяе, і добра памятаю, як на гэта скардзяцца гульцы. Калі я перайшоў у «Барселону», я нібыта трапіў у рай, я нават сам казаў спартсменам, што трэба больш працаваць. Мяне, вядома, ніхто не слухаў. А калі трэнер не вытрымаў і стаў усіх муштраваць, яны занылі. Я не бачыў ні адной каманды, ні адной сферы, дзе б усё працавала само сабой, без кантролю кіраўніка. Так заўсёды было. І тут я раздзяляю пазіцыю нашага Прэзідэнта, які заўсёды кажа настройвацца на сур'ёзную работу. Усе, хто прысутнічаў на форуме для трэнераў, хварэюць за тэніс. Але на самай справе, не заўсёды словы супадаць з дзеяннямі. На форуме многія скардзіліся, што накіроўваюць на вучобу ў Мінск мноства спецыялістаў, але тыя не вяртаюцца, таму трэнераў у рэгіёнах не хапае. Мы зрабілі запыт, колькі людзей яны накіравалі, і рыторыка змянілася. Таму — так, са мной варыянт «нічога не рабіць» не пройдзе. Можна называць гэта дыктатурай, жорсткім кіраваннем, але інакш не будзе.

— Магчыма, выяўляецца спартыўная школа і работа са Спартаком Пятровічам Мірановічам, з яго легендарнымі напружанымі трэніроўкамі?

— Можа, і так. Я трапіў на збор да Спартака Пятровіча з трыма трэніроўкамі на дзень. Спаў на раскладушцы ў інтэрнаце, бо фізічна не паспяваў даехаць дадому праз увесь горад. Трэніраваліся мы ва Уруччы, а жыў я на Кунцаўшчыне, апошняй станцыяй метро тады была Пушкінская. Зразумела, такі рэжым паўплываў на характар і адносіны да работы.

— Сяргей Аляксеевіч, у вашым жыцці ёсць трэнеры, настаўнікі, на чый аўтарытэт вы абапіраецеся?

— Усе трэнеры і кіраўнікі любога віду спорту, старэйшыя за мяне, выклікаюць у мяне павагу. Я паважаю ўзрост, і гэта нават не абмяркоўваецца. Мне пашанцавала сустрэцца са многімі вялікімі трэнерамі. Нядаўна пазнаёміўся з Шамілем Тарпішчавым. Не трэба займацца тэнісам, каб ведаць, што гэта легендарны чалавек. Кіруюся я кімсьці? Хутчэй, не. Ад усіх трэнераў, з якімі я працаваў, я бачыў вялікую аддачу сваёй справе. І для мяне гэта ўрок па жыцці. Я не патрабую ад сваіх супрацоўнікаў больш, чым я раблю і аддаю сам. Гэта было маім асноўным прынцыпам, калі я быў капітанам клубаў і зборнай, яго прытрымліваюся і цяпер. Я заўсёды ўваходжу ў становішча людзей, я нікога не ламаю. Але і расслабіцца са мной нельга.

— Вельмі важна, каб для гэтага была моцная і баяздольная каманда калег...

— Мне пашанцавала. Калектыў Беларускай тэніснай федэрацыі вельмі мне дапамагае. Вядома, у некаторых момантах мы яшчэ прыглядаемся адзін да аднаго. Але каманда працуе вельмі добра. І я магу толькі сказаць ім «дзякуй» і пахваліць.

— Сяргей Аляксеевіч, гандбол не адпускае, за гульнямі сочыце?

— Безумоўна, не адпускае. Часам прыязджаю на гульні. Сустракаю шмат сяброў, яны пытаюцца пра тэніс, жартуюць, дзе мая ракетка. Цікава назіраць за нашымі маладымі гандбалістамі. Думаю, сёлета развязка чэмпіянату Беларусі будзе вельмі цікавай.

— А дзеці вашы спортам захапляюцца?

— Не паверыце, яны займаюцца таэквандо. Мы проста праходзілі міма спартыўнай школы, і яны прапанавалі зайсці пацікавіцца, што там ёсць. І мае дзеці захапіліся таэквандо. У іх секцыі працуюць выдатныя трэнеры, самі ў мінулым спартсмены. І дзеці літаральна ляцяць на трэніроўкі, я іх не прымушаю. Дачка займалася і верхавой яздой, і плаваннем, і мастацкай гімнастыкай. Але найбольшае жаданне і цікавасць выклікае толькі таэквандо. 

— Як чалавек, які ведае ўсю паднаготную вялікага спорту, вы б хацелі, каб вашы дзеці сталі прафесійнымі спартсменамі, калі ў іх узнікне такое жаданне?

— Гэта будзе іх выбар. Важна рабіць тое, ад чаго атрымліваеш задавальненне. І калі для іх такім заняткам стане спорт, я буду толькі рады. Мне пашанцавала, я займаўся справай, якая прыносіла мне задавальненне. І сёння спорт мяне не адпусціў. Я дакладна не буду прымушаць дзяцей чымсьці займацца. Жонка ў мяне — чалавек мастацтва, дызайнер. Яна часта з дзецьмі малюе, ім падабаецца. І мы падтрымаем любы іх выбар. Мой абавязак — выхаваць іх так, як мяне выхавалі бацькі, з павагай да дарослых і іншымі базавымі прынцыпамі, даць ім магчымасць развівацца. Недзе падкажу, наўрад ці яны мяне паслухаюць, але гэта будзе іх выбар. Я не хачу, каб яны аднойчы да мяне прыйшлі і сказалі, што ўсё жыццё займаюцца нялюбай справай, якую я ім абраў. Свой выбар яны зробяць самі.

— Сяргей Аляксеевіч, у вас ёсць імя і рэпутацыя ў гандболе, ёсць прыватны бізнес. Аб'ектыўна ўзнікае пытанне, навошта вам пасада старшыні тэніснай федэрацыі і вялікая адказнасць, прадугледжаная такой пасадай?

— Мой светапогляд не дазваляе мне адмовіць людзям, калі я ім патрэбен. Калі мне кажуць, што патрэбныя мой вопыт, мае навыкі, як я магу сказаць «не». У мяне шмат пытаюцца, навошта я вярнуўся ў Беларусь, у нашу зборную, калі б у Іспаніі мог жыць на шырокую нагу, стаць там чэмпіёнам свету, алімпійскім чэмпіёнам, чаго, не хаваю, мне хацелася і я не дасягнуў. Але я не мог інакш. Я разумеў, што патрэбен тут. Вяртаючыся ў зборную, я разумеў, што еду ў горшыя ўмовы. Мы ехалі на турніры на простым аўтобусе, а зборная Іспаніі лятала на чартарных рэйсах і жыла ў пяцізоркавых гасцініцах. Калі я магу дапамагчы, я не магу адмовіцца. На выбарнай канферэнцыі я казаў, што пастараюся захаваць тое, што было да мяне, і ўдасканаліць тое, што ёсць сёння. Вось мая асноўная матывацыя як старшыні Беларускай тэніснай федэрацыі. Гэта спорт, мне гэта цікава. Узрост мне дазваляе спраўляцца з вялікай нагрузкай, з вялікай адказнасцю, і пакуль буду карысны, буду ў страі.

Валерыя СЦЯЦКО
Фота - Беларуская тэнісная федэрацыя

0
  • Признания Соболенко перед Итоговым Признания Соболенко перед Итоговым 04.11.2024 2506

    Впереди у Арины — битва за титул и сохранение лидирующей позиции в рейтинге.

    Далее

  • Соболенко прокомментировала свою победу Соболенко прокомментировала свою победу 08.09.2024 8192

    Далее

  • Эрик Арутюнян: «В 2023-м ставлю целью победу в одиночном разряде на турнире ITF» Эрик Арутюнян: «В 2023-м ставлю целью победу в одиночном разряде на турнире ITF» 10.12.2022 35573

    Интервью Эрика Арутюняна для tennis.by

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Из подающих надежды в реальные претенденты: знакомимся с Дарьей Шауга ИНТЕРВЬЮ | Из подающих надежды в реальные претенденты: знакомимся с Дарьей Шауга 18.07.2022 37420

    Дарья Шауга дала эксклюзивное интервью Tennis.by

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Семён Каган. Вся жизнь на корте ИНТЕРВЬЮ | Семён Каган. Вся жизнь на корте 12.06.2022 38192

    Семен Айзикович Каган дал эксклюзивное интервью TENNIS.by

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Даниил Остапенков: "Это только начало пути" ИНТЕРВЬЮ | Даниил Остапенков: "Это только начало пути" 15.12.2021 37716

    Даниил Остапенков дал эксклюзивное интервью Tennis.by

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Виктория Азаренко: "Горжусь, что в моей маленькой стране так развивается теннис" ИНТЕРВЬЮ | Виктория Азаренко: "Горжусь, что в моей маленькой стране так развивается теннис" 11.10.2021 38140

    Виктория Азаренко поделилась своим мнением о развитии тенниса в Беларуси

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Белый – это классно" ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Белый – это классно" 16.08.2021 38157

    Кристина Дмитрук дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Анна Кубарева: девушка, которая умеет удивлять ИНТЕРВЬЮ | Анна Кубарева: девушка, которая умеет удивлять 21.07.2021 38005

    Анна Кубарева дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • ИНТЕРВЬЮ | Ее сравнивают с Викторией Азаренко: знакомьтесь - Эвелина Ласкевич ИНТЕРВЬЮ | Ее сравнивают с Викторией Азаренко: знакомьтесь - Эвелина Ласкевич 06.05.2021 39113

    Эвелина Ласкевич дала эксклюзивное интервью TENNIS.BY

    Далее

  • На вершину - с четвертой попытки: как строптивый “Соболёк” стал первой ракеткой мира На вершину - с четвертой попытки: как строптивый “Соболёк” стал первой ракеткой мира 12 сентября 2023 23730

    Отныне 11 сентября — знаковая дата в истории белорусского спорта. Именно в этот день Арина Соболенко впервые возглавила рейтинг сильнейших теннисисток мира. 

    Далее

  • ПРЕССА | «100 вопросов взрослому». | Гость программы -- Сергей Рутенко ПРЕССА | «100 вопросов взрослому». | Гость программы -- Сергей Рутенко 20 июня 2023 27994

    Необычный проект «100 вопросов взрослому» стартовал 1 мая на телеканале «Беларусь 1». 

    Далее

  • ПРЕССА | Спорт. Кадр. "Королевы грунта" ПРЕССА | Спорт. Кадр. "Королевы грунта" 3 июня 2023 30760

    Об Открытом Чемпионате Франции по теннису и его белорусских участниках в сюжете программы "Спорт. Кадр" на телеканале "Беларусь 5" 

    Далее

  • ПРЕССА | Сергей Рутенко в программе "Спорт. Кадр" ПРЕССА | Сергей Рутенко в программе "Спорт. Кадр" 2 июня 2023 28989

    Председатель Белорусской теннисной федерации об Открытом Чемпионате Франции, об Арине Соболенко, о надеждах, чаяниях и тревогах.

    Далее

  • ПРЕССА | Кто больше заработал, у кого больше титулов? Сравнили ведущих теннисисток Беларуси — Азаренко, Соболенко, Звереву ПРЕССА | Кто больше заработал, у кого больше титулов? Сравнили ведущих теннисисток Беларуси — Азаренко, Соболенко, Звереву 23 марта 2023 33197

    Затеяли глубинное сравнение достижений трех самых титулованных теннисисток Беларуси за всю ее историю.

    Далее

  • ПРЕССА | СТВ | Команда Президента пробилась в финал турнира по любительскому хоккею. Руководство БТФ на трибунах в качестве зрителей ПРЕССА | СТВ | Команда Президента пробилась в финал турнира по любительскому хоккею. Руководство БТФ на трибунах в качестве зрителей 18 марта 2023 33218

    Сергей Рутенко: "Спорт объединяет. Неважно, из какого вида, все спортсмены работают над тем, чтобы продвигать, прославлять нашу родину".

    Далее

  • ПРЕССА | ЧЕМПИОНАТ | «Буду в депрессии, если останусь в одном месте». Откровения Соболенко в Индиан-Уэллсе ПРЕССА | ЧЕМПИОНАТ | «Буду в депрессии, если останусь в одном месте». Откровения Соболенко в Индиан-Уэллсе 16 марта 2023 36614

    Что рассказала чемпионка Australian Open про медленные корты и свою фантастическую победу в Мельбурне.


    Далее

  • ПРЕССА | TOCHKA.BY | Матч поинт: в Минске достроили топовые теннисные корты ПРЕССА | TOCHKA.BY | Матч поинт: в Минске достроили топовые теннисные корты 9 марта 2023 34092

    Последний строитель "зачехлил" шпатель – спортсмены достали ракетки. Топовые теннисные корты на улице Жудро в Минске достроили. Сдадут их если не в конце марта, то уж в апреле – так точно. Tochka.by посмотрела спортивный объект накануне большого открытия.

    Далее

  • ПРЕССА | ПРЕССБОЛ | Два-три года назад белорусский мужской теннис, казалось, переживал подъем. Что случилось с ним сейчас? Дела не очень хороши. ПРЕССА | ПРЕССБОЛ | Два-три года назад белорусский мужской теннис, казалось, переживал подъем. Что случилось с ним сейчас? Дела не очень хороши. 9 марта 2023 34466

    Совсем недавно, еще в конце предыдущего десятилетия, журналисты не скупились на комплименты в адрес наших парней-мастеров большой ракетки.

    Далее

  • Вера Лапко: «8 марта в наших странах совсем не похож на напоминание его исторической ценности» Вера Лапко: «8 марта в наших странах совсем не похож на напоминание его исторической ценности» 8 марта 2023 33225

    Белорусская теннисистка Вера Лапко поздравила всех женщин с 8 марта, но отметила, что сама данный праздник давно не отмечает.

    Далее

Открытый чемпионат Беларуси в помещении. АНОНС